Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Ілава

Дата: 21 октября 2023 в 12:21, Обновлено 21 октября 2023 в 12:21

Ілава вядома з 1668 года як фальварак. У 1885 годзе маёнтак Будслаўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, мелася вінакурнае прадпрыемства, якое было пабудавана ў 1832 годзе. У 1904 годзе маёнтак належаў памешчыку Акушку, у ім пражываў 41 жыхар.

Сядзіба ў Ілаве сфарміравалася ў другой палове ХІХ стагоддзя. Яе тэрыторыя дзеліцца на парадны партэр і пейзажны парк. Парадны партэр зменены новымі будынкамі і пасадкамі дрэў. Пейзажная частка парка таксама захавалася часткова. Тут пераважаюць ліставыя пароды дрэў. У заходняй частцы парка захаваліся лістоўніцы.

Сядзібны дом драўляны, аднапавярховы, складаны ў планіроўцы, пабудаваны ў эклетычных формах. Цяпер унутраная планіроўка часткова зменена. Захаваліся драўляная сядзібная хата, фрагменты парка і бровар, пабудаваны з бутавага каменя і валуноў.

https://sun9-79.userapi.com/impg/wHOUtIWdR-Qx8j1msnbv3aT1Z4lRthUOiB3dQQ/y5CAIKGexrU.jpg?size=724x543&quality=95&sign=5cf1d15dc953f9782930f26130271c4e&type=album https://sun9-56.userapi.com/impg/UeHMQp8LED2MvoDfcqcAl4TvtfcOG312ijQRAA/hxh1-zS3wJQ.jpg?size=800x600&quality=95&sign=d7622f04547b5e0b463b26be69374f06&type=album

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.